Спачуванне родным і блізкім выдатнага дзяржаўнага дзеяча Беларусі Мікалая Дамашкевіча

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім выдатнага дзяржаўнага дзеяча Беларусі, вопытнага і аўтарытэтнага кіраўніка Мікалая Дамашкевіча.

    "Жыццёвы шлях Мікалая Фёдаравіча з'яўляецца прыкладам беззапаветнага і адданага служэння народу і Айчыне. Маштаб асобы, дзяржаўнае мысленне, цвёрды характар, патрабавальныя адносіны да справы і актыўная грамадзянская пазіцыя заўсёды складалі аснову высокіх вынікаў на самых адказных участках яго прафесійнай дзейнасці. Прытрымліваючыся прынцыпаў абавязку і гонару, ён унёс значны ўклад у стварэнне эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што светлая памяць пра вернага сына Беларусі захаваецца ў гісторыі краіны і сэрцах саратнікаў Мікалая Дамашкевіча.