Спачуванне родным і блізкім легендарнага барца і трэнера Аляксандра Мядзведзя

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР і СССР, шматразовага чэмпіёна свету і Алімпійскіх гульняў Аляксандра Мядзведзя.

    "Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту Аляксандра Васільевіча Мядзведзя. Пайшоў з жыцця вялікі атлет, трэнер, грамадскі дзеяч. Ён тройчы паднімаўся на вышэйшую прыступку алімпійскага п'едэстала, дэманструючы на дыване віртуозную тэхніку і вялікую моц, быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту", - гаворыцца ў спачуванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Аляксандр Мядзведзь усяго сябе прысвяціў служэнню роднай Беларусі, унёс неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай школы барацьбы і алімпійскага руху.

    "У памяці беларускага народа Аляксандр Васільевіч назаўсёды застанецца як увасабленне сілы, мудрасці і патрыятызму", - падкрэсліў беларускі лідар.