Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Ібрагіму Раісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Ібрагіму Раісі ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэракта. 

    "З жахам і болем даведаўся пра тэрарыстычны акт у маўзалеі Шах-Чэрах у горадзе Шыраз. Беларусь рашуча асуджае злачынствы, якія прыводзяць да гібелі ні ў чым не вінаватых людзей і пагражаюць мірнаму жыццю краіны", - гаворыцца ў спачуванні.

    У гэты змрочны для Ірана час Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Ірана і ўсяму народу гэтай краіны.