Спачуванне Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку абвальвання моста ў штаце Гуджарат. 

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах і пацярпелых у выніку абвальвання моста ў штаце Гуджарат", - гаворыцца ў спачуванні.

    У гэты цяжкі для Індыі час Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама адрасаваў словы падтрымкі кіраўніку індыйскай дзяржавы і ўсяму індыйскаму народу.