Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару ў сувязі са смерцю вялікага футбаліста Эдсана Арантыса ду Насіменту, вядомага пад імем Пеле.

    "Беларускі народ смуткуе разам з бразільскім народам і ўсёй планетай у сувязі з вялікай і незаменнай стратай. Пайшоў з жыцця кароль футбола - Эдсан Арантыс ду Насіменту, вядомы пад імем Пеле, - гаворыцца ў спачуванні. - Трохразовы чэмпіён свету, найдасканалейшы бамбардзір усіх часоў і народаў. На полі кожны фінт з мячом ператвараў у шэдэўр, чым дарыў незабыўныя эмоцыі мільярдам людзей".

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Бразіліі, родным і блізкім Пеле, а таксама бразільскаму народу.

    "Светлая памяць пра гэтага геніяльнага футбаліста заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.