Спачуванне народу Японіі ў сувязі з ахвярамі ў выніку землетрасення

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Японіі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку землетрасення.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынялі вестку аб моцным землетрасенні ў прэфектуры Ісікава, вынікам якога сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні ў многіх раёнах Японіі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Кіраўнік дзяржавы выказаў спачуванні і словы падтрымкі сем'ям загінулых падчас стыхійнага бедства і ліквідацыі яго наступстваў, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.