Спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку ўзрыву на аўтазаправачнай станцыі ў Махачкале.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага болю. "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.