Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта.

    "У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб жахлівым крушэнні пасажырскага самалёта ў горадзе Віньеда ў штаце Сан-Паўлу і шматлікіх чалавечых ахвярах, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты трагічны час уся краіна суперажывае трагедыі, якая напаткала бразільскі народ". 

    Кіраўнік дзяржавы ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў сем'ям і блізкім загінулых шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі.