Спачуванне Нацыянальнаму Лідару туркменскага народа Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Нацыянальнаму Лідару туркменскага народа, Старшыні Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаву ў сувязі са смерцю яго маці.

    "З пачуццём глыбокага суперажывання выказваю Вам спачуванні з прычыны страты самага блізкага і роднага чалавека - Вашай маці. Агулабат Бердымухамедава застанецца ў нашай памяці як прыклад сапраўднай годнасці і высакароднасці туркменскай жанчыны. У самотную гадзіну прашу прыняць шчырыя словы падтрымкі і спагады Вам, Вашай сям'і, родным і блізкім. Няхай цяпло мацярынскай любові і светлыя ўспаміны дапамогуць Вам перажыць гэтыя сумныя дні", - гаворыцца ў спачуванні.