Рэестр вытворцаў кармоў і кармавых дабавак для сельгасжывёл з'явіцца ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў Указ № 124 "Аб рэестры вытворцаў кармоў і кармавых дабавак".
У адпаведнасці з дакументам, рэестр будзе сфарміраваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.
З 1 студзеня 2027 года суб'екты, якія вырабляюць кармы і (або) кармавыя дабаўкі для сельскагаспадарчых жывёл у мэтах іх рэалізацыі, павінны быць уключаны ў рэестр. Дзейнасць вытворцаў, не ўключаных у яго, будзе лічыцца незаконнай.
Указ накіраваны на ўдасканаленне сферы вытворчасці кармоў і кармавых дабавак, што дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць жывёл, забяспечыўшы іх збалансаванымі і поўнарацыённымі кармамі.


