Рабочы візіт у Казахстан
- 2
- 1:17
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце Еўразійскага эканамічнага саюза і V Еўразійскім эканамічным форуме.
У Астане 28 мая Кіраўнік дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні эканамічнага форуму, галоўная тэма якога - "ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект". Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю беларускага боку па пытаннях тэхналагічнай кааперацыі ў рамках ЕАЭС і ўкаранення штучнага інтэлекту ў рэальным сектары эканомікі, прывядзе прыклады айчыннага вопыту ў гэтай сферы.
Парадак дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, што адбудзецца 29 мая, уключае каля двух дзясяткаў пытанняў. Саміт пройдзе ў вузкім і пашыраным складзе. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё міжнароднага гандлю і супрацоўніцтва з партнёрамі ЕАЭС, выкарыстанне штучнага інтэлекту, пытанні мытнага заканадаўства, рэалізацыі кааперацыйных праектаў і шэраг іншых.


