Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

  • 6
  • 1:15

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт беларускага лідара зрабіў пасадку ў аэрапорце "Унукава".

Па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з іншымі высокімі замежнымі гасцямі прыме ўдзел ва ўрачыстасцях у гонар гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Цэнтрам святочных мерапрыемстваў стане Красная плошча ў Маскве, дзе пройдзе традыцыйны парад Перамогі. Затым адбудзецца цырымонія ўскладання кветак да Магілы Невядомага Салдата.

Плануецца таксама сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, міжнародны парадак дня і абстаноўку ў рэгіёне.

Пасля вяртання ў Мінск Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія пройдуць у беларускай сталіцы.