Наведванне Кымсусанскага палаца Сонца ў Пхеньяне
- 13
- 3:25
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пхеньяне наведаў Кымсусанскі палац Сонца і ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра.
Адна з асноўных залаў Кымсусанскага палаца Сонца - хол са статуямі двух кіраўнікоў. Целы Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра ляжаць у "залах бяссмерця" ў саркафагах.
"Кымсусан" у перакладзе з карэйскай мовы азначае "гара, вышытая золатам". Мемарыял прысвечаны бяссмерцю правадыроў, з'яўляецца сімвалам годнасці нацыі і лічыцца вечнай святыняй.


