Рабочы візіт у Азербайджан

  • 5
  • 0:49

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11-12 лістапада робіць рабочы візіт у Азербайджан, дзе прыме ўдзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату.

Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У глабальным форуме ўдзел прымуць дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні абазначыць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна прыняць для вырашэння выклікаў, што ўзнікаюць у гэтай сферы.

Таксама на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.