Наведванне міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі Caspian Agro ў Баку
- 9
- 6:16
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 16 мая наведалі ў Баку міжнародную сельскагаспадарчую выстаўку Caspian Agro.
Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з экспазіцыямі Беларусі і Азербайджана, вывучыўшы патэнцыял прадпрыемстваў і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу.
"Я кожны год, калі тут бываю, асабліва цікаўлюся беларусамі", - адзначыў Ільхам Аліеў.
Не абышлося і без падарункаў. Прэзідэнту Азербайджана прэзентавалі ў якасці сувеніра шакаладную кнігу ад кандытарскай фабрыкі "Спартак", а яго жонцы папрасілі перадаць шакаладны букет.
"Прэзідэнт адразу забярэ, а то..." - пачаў Аляксандр Лукашэнка.
"З'ядуць яшчэ!" - прадоўжыў Ільхам Аліеў.
На адкрытай пляцоўцы выставачнага цэнтра прэзідэнтам прадставілі беларускую тэхніку, а таксама трактары сумеснай вытворчасці.
"Гэта тэхніка, якая тут запатрабавана або перспектыўная?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
"Уся тэхніка тут запатрабавана. Мы на склад не працуем. Трэба сумленна гаварыць: год-два таму ў нас з якасцю былі праблемы, і мы ўпалі да 62% (доля беларускіх трактароў на азербайджанскім рынку. - Заўвага). Але падняліся да 82% ад усяго рынку: сёння якасць добрая", - праінфармавалі прэзідэнтаў.
Паралельна з Caspian Agro ў выставачным цэнтры Баку праходзіць яшчэ адна міжнародная выстаўка - Interfood Azerbaijan. Разам яны сталі буйнейшым сельскагаспадарчым форумам у рэгіёне. Выстаўкі аб'ядналі амаль 500 кампаній з 38 краін. Беларусь прадстаўляе тут сваю прадукцыю пяты год запар.