Рабочы візіт у Таджыкістан

  • 7
  • 1:19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Таджыкістан.

У аэрапорце Душанбэ Аляксандра Лукашэнку сустракалі Прэм'ер-міністр Таджыкістана Кахір Расулзада, Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, Пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка і іншыя афіцыйныя асобы.

Акрамя таго, Кіраўніка беларускай дзяржавы віталі дзеці ў нацыянальных касцюмах не толькі на роднай, але і на беларускай мове. А ўрачыстасць сустрэчы надаў удзел у ёй роты ганаровай варты.

Беларускі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца ў Душанбэ 10 кастрычніка.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці будзе вынесена каля двух дзясяткаў пытанняў. Напярэдадні 35-годдзя Арганізацыі, якое мае адбыцца ў наступным годзе, плануецца разгледзець шэраг ініцыятыў па ўмацаванні яе міжнароднага пазіцыянавання, у прыватнасці аб стварэнні фармату "СНД плюс" і прадастаўленні Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва статусу наглядальніка пры СНД.

На парадку дня пасяджэння таксама тэматыка энергетычнай бяспекі, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, у галіне пагранічнай бяспекі, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю.

Адзін з найбольш значных для Беларусі пунктаў на парадку дня саміту - заява кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з маючым адбыцца 40-годдзем катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Будуць абмеркаваны скаардынаваныя дзеянні краін Садружнасці пры разглядзе гэтай тэмы на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Асобную ўвагу ўдзельнікі пасяджэння ўдзеляць пытанням, якія датычацца бягучай дзейнасці СНД.

Па выніках мерапрыемства плануецца прыняць адпаведныя міжнародныя дакументы.