Прывітанне ўдзельнікам і гасцям ваеннай выстаўкі MILEX-2023

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям 11-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX.

    "Мінск зноў прымае прадстаўнічы форум, які дае ўнікальную магчымасць убачыць лепшыя ўзоры прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння не толькі спецыялістам, але і самаму шырокаму колу жадаючых. На гэты раз інтэрнацыянальны зброевы салон праходзіць у год 20-годдзя Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Таму беларуская частка экспазіцыі стане своеасаблівай дэманстрацыяй самага перадавога, што зроблена айчынным абаронным сектарам, у тым ліку з выкарыстаннем высокіх тэхналогій і штучнага інтэлекту, а таксама інавацыйнай грамадзянскай прадукцыі, якая з'явілася дзякуючы дыверсіфікацыі некаторых вытворчасцей", - гаворыцца ў прывітанні.

    Прэзідэнт выказаў перакананне, што MILEX-2023 будзе садзейнічаць далейшаму абмену вопытам, прадаўжэнню адкрытага і давернага партнёрскага дыялогу, развіццю міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрыманне міру і стабільнасці ва ўсіх рэгіёнах планеты.

    Удзельнікам і гасцям выстаўкі Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, рэзультатыўнай працы і доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў.