Прэзідэнтам памілаваны яшчэ 32 асобы, асуджаныя за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў

    Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны яшчэ 32 асобы, асуджаныя за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў.

    Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны.

    Усе яны прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў.

    Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.