Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку з 30-годдзем знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Беларусі

    Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку з нагоды 30-годдзя знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    "З Вашым імем непарыўна звязана ўся навейшая гісторыя Беларусі, азнаменаваная пабудовай сучасных дзяржаўных інстытутаў і значнымі поспехамі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. Беларускія выбаршчыкі шэсць разоў запар давяралі Вам вышэйшую дзяржаўную пасаду, што, несумненна, сведчыць аб Вашым вялікім аўтарытэце сярод суайчыннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Цяжка пераацаніць Ваш асабісты ўклад у развіццё дружалюбных адносін і плённага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, у станаўленне і ўмацаванне Саюзнай дзяржавы і пашырэнне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы".

    Расійскі лідар падкрэсліў, што будзе рады прадаўжэнню канструктыўнага, таварыскага дыялогу і цеснай сумеснай работы на карысць братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.

    "Ад душы жадаю Вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці", - выказаў пажаданні Уладзімір Пуцін.