Віншаванне Во Ван Тхыонгу з выбраннем Прэзідэнтам В'етнама

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Во Ван Тхыонга з выбраннем Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

    "Перакананы, што пад эфектыўным кіраўніцтвам Камуністычнай партыі і пры Вашым асабістым удзеле В'етнам чакаюць новыя вялікія здзяйсненні на шляху ўстойлівага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск і Ханой аб'ядноўваюць даўнія сувязі дружбы. "Беларусь удзяляе прыярытэтную ўвагу пашырэнню палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва з Вашай краінай, у якой мы бачым надзейнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі, - адзначыў Прэзідэнт. - Разлічваю на Вашу падтрымку ў паглыбленні двухбаковага дыялогу, узаемадзеянні на міжнароднай арэне".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Во Ван Тхыонгу моцнага здароўя і поспехаў у выкананні важных дзяржаўных абавязкаў.