Віншаванне ўдзельнікам XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём гэтага брэндавага дзяржаўнага форуму і прэстыжнай культурнай пляцоўкі.

    "Беларусь на некалькі святочных дзён аб'яднае цэлую плеяду зорных і зусім маладых кінематаграфістаў, чыё мастацтва заснавана на высокіх ідэалах праўды і дабра - якасцях, якімі па праву славіцца наша дзяржава", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства, праводзімае на гэты раз пад дэвізам "Ствараем будучыню", падорыць шмат станоўчых эмоцый паклоннікам сучаснага кінематографа і стане магутным стымулам для далейшай папулярызацыі ідэй міру і дружалюбнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў гасцям і ўдзельнікам фестывалю выдатнага настрою, невычэрпнага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.