Віншаванне Шаўкату Мірзіёеву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Узбекістана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву з нагоды ўпэўненай перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.

    "Вынікам Вашай нястомнай працы на карысць Узбекістана сталі высокі давер выбаршчыкаў і падтрымка курсу маштабных пераўтварэнняў і рэформ, якія ахопліваюць усе сферы жыцця грамадства, - гаворыцца ў віншаванні. - Запэўніваю, што ў асобе Беларусі Вы заўсёды знойдзеце надзейнага сябра і стратэгічнага партнёра, які падзяляе падыходы па пабудове справядлівых і раўнапраўных адносін, умацаванні дыялогу і даверу паміж краінамі, павышэнні бяспекі і дабрабыту народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву моцнага здароўя і сіл рэалізаваць усё задуманае. "Заўсёды рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі", - дадаў Прэзідэнт.