Віншаванне хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

    Светлы Вялікдзень - невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі.

    Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце пра бліжняга, шчырай любові да роднай зямлі.

    Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.

    Жадаю вам добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка