Віншаванне з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

    Дакладнасць і аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль, сучасны фармат вяшчання беларускіх медыя, іх прагрэсіўныя падыходы да вытворчасці і папулярызацыі нацыянальнага інфармацыйнага прадукту даюць магчымасць гледачам і слухачам заўсёды быць у цэнтры падзей і адчуваць рытм жыцця.

    Дзякуючы высокай кваліфікацыі і духу наватарства спецыялістаў сферы тэлекамунікацый і сувязі ў нашай краіне створаны ўмовы для эфектыўнага развіцця лічбавага асяроддзя на ўзроўні лепшых сусветных стандартаў.

    Шчыра ўдзячны работнікам і ветэранам галіны за адказную працу, ініцыятыву, прафесіяналізм і адданасць роднай Беларусі.

    Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых ідэй і далейшай плённай працы.

    Аляксандр Лукашэнка