Віншаванне Прэзідэнту Сінгапура Халіме Якаб

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.

    "За гады суверэнітэту ваша краіна ператварылася ў буйнейшы фінансавы цэнтр Паўднёва-Усходняй Азіі, стала лідарам рэгіёна ў такіх сферах, як электронная прамысловасць, інфарматызацыя і фармацэўтыка", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што актывізацыя дыялогу паміж Мінскам і Сінгапурам, у тым ліку па пытаннях гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, пашырэнне дагаворна-прававой базы поўнасцю адпавядаюць агульным інтарэсам.

    "Мяркую, што ўвага Сінгапура да нашага рэгіянальнага інтэграцыйнага праекта - Еўразійскага эканамічнага саюза - паслужыць стымулам для пошуку новых выгадных напрамкаў супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Халіме Якаб здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу Сінгапура - шчасця і дастатку.