Віншаванне Прэзідэнту Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і брацкі народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
"Нікарагуа з'яўляецца адной з краін у Лацінскай Амерыцы, якія, нягледзячы на бесперапынны знешні націск, прадаўжаюць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы і праводзяць незалежную палітыку", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў задавальненне тым, што беларуска-нікарагуанскае ўзаемадзеянне, заснаванае на падобных каштоўнасцях і поглядах на светаўладкаванне, сёння характарызуецца не толькі актыўным палітычным дыялогам, але і выгаднымі для абедзвюх краін эканамічнымі праектамі.
"Ведаю аб вашых планах наведаць наш рэгіён і разлічваю на тое, што Вы знойдзеце магчымасць зазірнуць у Беларусь, каб асабіста пазнаёміцца з нашай гасціннай, дружалюбнай краінай", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а народу Нікарагуа - міру і дабрабыту.