Віншаванне Прэзідэнту Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха і грамадзян гэтай краіны з 85-годдзем перамогі на Халхін-Голе.

    "Дзякуючы мужнасці і гераізму мангольскіх салдат і савецкіх воінаў, сярод якіх было нямала беларусаў, удалося адбіць наступленне Квантунскай арміі і захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Манголіі. Агульны подзвіг мангольскага і савецкага народаў назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Неабходна берагчы памяць аб доблесці тых герояў, якія плячо ў плячо змагаліся супраць японскага мілітарызму дзеля міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні для сваіх нашчадкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ухнаагійн Хурэлсуху, ветэранам і грамадзянам Манголіі моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.