Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 30-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "Гэты юбілей - добрая нагода азірнуцца на дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва і намеціць планы на будучыню, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыемна адзначыць двухбаковы дыялог, які інтэнсіўна развіваецца ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах пры Вашай непасрэднай падтрымцы, канструктыўнае ўзаемадзеянне Мінска і Баку на міжнароднай арэне".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае стратэгічнае партнёрства, заснаванае на шматгадовых традыцыях дружбы і даверу, будзе паслядоўна паглыбляцца на карысць народаў абедзвюх краін, прырастаючы новымі цікавымі ініцыятывамі і сумеснымі праектамі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі на шляху да рэалізацыі ўсяго задуманага, а жыхарам Азербайджана - міру і згоды.