Віншаванне Прэм'ер-міністру Славакіі Роберту Фіца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца з 60-годдзем.
"Выказваю словы ўдзячнасці за добрыя пажаданні з нагоды майго юбілею і ў сваю чаргу сардэчна віншую Вас з 60-годдзем. У Беларусі ведаюць і цэняць мэтанакіраванасць і энергію, з якімі Вы шмат гадоў адстойваеце інтарэсы сваёй краіны. Вашы прынцыповасць і імкненне ісці наперад, уменне з'яднаць аднадумцаў, адкрыта выказваць сваё меркаванне - важныя якасці сапраўднага дзяржаўнага дзеяча. Спадзяюся на асабістую сустрэчу ў бліжэйшы час для падрабязнага абмеркавання агульных тэм. Буду рады вітаць вас на беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў Прэм'ер-міністру Славакіі за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя беларускай дэлегацыі ў час святкавання 80-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Роберту Фіца моцнага здароўя, даўгалецця і сіл для служэння на карысць Славакіі і яе народа.