Віншаванне Старшыні Дзярждумы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаславу Валодзіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна з юбілеем.

    "Уласцівая Вам мэтанакіраванасць, Вашы глыбокія веды і ўменне працаваць з поўнай аддачай садзейнічаюць паспяховаму вырашэнню важных задач у сферы заканатворчасці, адстойванню нацыянальных інтарэсаў на найбольш цяжкіх і адказных напрамках дзяржаўнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Вячаслаў Валодзін з'яўляецца перакананым прыхільнікам беларуска-расійскай інтэграцыі, яе паступальнага развіцця на карысць дзвюх брацкіх краін і народаў. "Пад Вашым вопытным кіраўніцтвам эфектыўна пашыраецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Удзячныя за падтрымку і садзейнічанне плённай рэалізацыі ініцыятыў Рэспублікі Беларусь на гэтых аўтарытэтных пляцоўках у двухбаковым і шматбаковым фарматах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Валодзіну добрага здароўя, шчасця, невычэрпнай жыццёвай энергіі і новых прафесійных здзяйсненняў.