Віншаванне народу Румыніі з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Румыніі з Нацыянальным днём гэтай краіны.

    "Гэта свята сімвалізуе шматлікія поспехі вашай краіны і сілу адзінства яе грамадзян, - гаворыцца ў віншаванні. - Лёсы нашых народаў вельмі падобныя. Перажыўшы суровыя выпрабаванні і вялікія страты ў ХХ стагоддзі, беларусы і румыны беражліва ставяцца да ўласнай гісторыі, шануюць культуру і традыцыі продкаў, імкнуцца ў згодзе суіснаваць з суседзямі".

    Больш як за тры дзесяцігоддзі дыпламатычных адносін Мінск і Бухарэст прайшлі вялікі шлях, дасягнуўшы значнага прагрэсу ў шматгранным узаемадзеянні, наладзіўшы адкрыты дружалюбны дыялог на розных узроўнях, адзначыў Прэзідэнт.

    "Упэўнены, што ў аснове любога паспяховага партнёрства знаходзяцца бясцэнныя чалавечыя сувязі. Пацвярджаю зацікаўленасць у развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва і запрашаю часцей наведваць Беларусь, каб пераканацца ў гасціннасці і добразычлівасці яе жыхароў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў румынскаму народу шчасця, міру і працвітання.