Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Наталлі Белахвосцікавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву з днём нараджэння.
"Дзякуючы таленту і прыроднаму абаянню акцёрскія работы з Вашым удзелам сталі ўпрыгажэннем кінематографа, заваявалі прызнанне і любоў многіх пакаленняў гледачоў, у тым ліку на беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць народнай артысткі яшчэ доўгія гады будзе служыць справе захавання культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Наталлі Белахвосцікавай здароўя, бадзёрасці і аптымізму.


