Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Ніне Ламановіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ніну Ламановіч з днём нараджэння.

    "Сваёй плённай працай Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашым намаганням, хор Вялікага тэатра Беларусі на працягу многіх гадоў дэманструе высокі творчы ўзровень і радуе гледачоў яркімі выступленнямі і непаўторным гучаннем".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прафесійнае майстэрства народнай артысткі, яе багаты вопыт і адданасць любімай справе будуць і ў далейшым садзейнічаць новым поспехам на карысць айчыннай культуры.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніне Ламановіч моцнага здароўя, шчасця, душэўнай цеплыні і дабрабыту.