Віншаванне асабоваму складу і ветэранам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча з 70-гадовым юбілеем.

    "Віншую сувораўцаў усіх пакаленняў, афіцэрска-выкладчыцкі склад і ветэранаў з гэтай знамянальнай падзеяй, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Створанае ў цяжкія пасляваенныя гады вучылішча стала родным домам для дзяцей, чые лёсы апаліла вайна". За сем дзесяцігоддзяў сувораўскае ваеннае вучылішча дало пуцёўку ў жыццё больш як 13 тыс. выпускнікоў, якія атрымалі дастойную адукацыю і выраслі сапраўднымі патрыётамі, канстатаваў беларускі лідар. Многія дабіліся прафесійных вышынь на дзяржаўнай службе. Большасць стала афіцэрамі, а некаторыя і генераламі, выбраўшы цяжкі, але высакародны шлях - ваенную службу.

    "Цяпер вучылішча з'яўляецца адной з лепшых сярэдніх навучальных устаноў у краіне па ўзроўні сярэдняй адукацыі, уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і падрыхтоўку будучых беларускіх афіцэраў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, так будзе і далей. Сувораўскія традыцыі заўсёды застануцца непахіснымі, а братэрства - непарушным".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.