Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам - Днём Трона.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўпэўненыя і збалансаваныя меры, якія рэалізуюцца кіраўніцтвам Марока, даюць магчымасць захоўваць стабільнасць у грамадстве, забяспечваць паступальнае развіццё каралеўства, умацоўваць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне.

    "Беларусь разглядае Марока ў якасці перспектыўнага партнёра ў Паўночнай Афрыцы. Мы зацікаўлены ў паглыбленні палітычнага дыялогу, павелічэнні тавараабароту, актывізацыі супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці, нафтахіміі, сельскай гаспадаркі і харчавання, навукі, адукацыі. Гатовы аказаць падтрымку любым перспектыўным ініцыятывам, накіраваным на пашырэнне сувязей Мінска і Рабата", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Махамеду VI выдатнага здароўя і поспехаў, а народу Марока - міру і дабрабыту.