Віншаванне кіраўнікам, работнікам і ветэранам ААТ "140 рамонтны завод"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, работнікаў, ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "140 рамонтны завод" з 80-годдзем з дня яго ўтварэння.

    "Лёс створанага ў самы разгар Вялікай Айчыннай вайны танка-агрэгатнага рамонтнага завода № 7 - родапачынальніка сучаснага 140 рамонтнага завода - гэта гісторыя доблесці, мужнасці і самаахвярнай працы пакалення пераможцаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Слаўныя традыцыі калектыву, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі, былі захаваны і прымножаны ў пасляваенныя гады. Другое жыццё набылі тысячы танкаў, баявых машын пяхоты і іншай ваеннай тэхнікі. Наладжаны вытворчасць гусенічнай пажарнай тэхнікі, капітальны рамонт цеплавозаў і іншага чыгуначнага транспарту".

    Асвойваючы новыя тэхналогіі мадэрнізацыі і рамонту бранятанкавага ўзбраення, серыйнага выпуску браніраваных машын, завод утрымлівае трывалыя пазіцыі на сусветным рынку ўзбраенняў, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. "Развіваючы эканоміку краіны і ўмацоўваючы абараназдольнасць дзяржавы, забяспечваеце ўмовы для захавання міру на роднай зямлі", - дадаў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў калектыву завода за працавітасць, высокі прафесіяналізм, адданасць нацыянальным інтарэсам дзяржавы і пажадаў усім моцнага здароўя і дабрабыту, а прадпрыемству - новых поспехаў і працвітання.