Віншаванне Клаўдзіі Шэйнбаум Пардо з выбраннем Прэзідэнтам Мексікі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Клаўдзію Шэйнбаум Пардо з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Мексікі.
"Вашы высокія прафесійныя якасці будуць садзейнічаць паспяховаму ажыццяўленню сацыяльна арыентаванай палітыкі, умацаванню пазіцый краіны на міжнароднай арэне, далейшаму развіццю дружалюбных адносін з замежнымі партнёрамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў наданні большай дынамікі беларуска-мексіканскаму ўзаемадзеянню.
"Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць існуючы значны патэнцыял супрацоўніцтва нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдзіі Шэйнбаум Пардо моцнага здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе.