Падпісана распараджэнне аб стварэнні рабочай групы па аналізе дзейнасці НАН

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб стварэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук.

    У склад рабочай групы ўвайшлі незалежныя кампетэнтныя эксперты, аўтарытэтныя вучоныя, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным вопытам работы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання. Яе кіраўніком вызначаны Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.

    Рабочая група вывучыць пытанні практыка-арыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак вучоных НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.

    Пры неабходнасці да работы групы будуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, профільныя спецыялісты ў канкрэтнай галіне навукі і практычнай дзейнасці.

    Штогод да 15 ліпеня (у бягучым годзе - да 1 лістапада) рабочая група будзе прадстаўляць Прэзідэнту даклад аб выніках работы і прапановы па вырашэнні выяўленых праблемных пытанняў.

    Забеспячэнне дзейнасці рабочай групы ўскладзена на Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.