Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 55 аспірантам

    Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 55 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Навуковыя даследаванні і распрацоўкі стыпендыятаў праводзяцца па актуальных і запатрабаваных тэмах у галіне тэхнічных, хімічных, матэматычных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных навук, лічбавых тэхналогій, літаратуры, адукацыі і навук аб Зямлі.

    Вынікі іх работ укаранёны ў вучэбны працэс і галіны эканомікі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на стымуляванне навуковай дзейнасці аспірантаў, прыцягненне ў навуку адоранай моладзі, развіццё айчынных навуковых школ.