Падпісаны Закон "Аб змяненні Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

    Законам вызначаецца парадак дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў, замацоўваецца неабходнасць распрацоўкі планаў развіцця аэрадромаў (вертадромаў) грамадзянскай авіяцыі і аэрапортаў, прадугледжваецца магчымасць афармлення перавозчыкам авіябілета па безбагажным тарыфе (без уключэння ў кошт авіябілета паслуг па перавозцы багажу), што дасць магчымасць павысіць прывабнасць авіяперавозак для пасажыраў.

    Акрамя таго, удакладняюцца пералік выпадкаў аднабаковай адмовы перавозчыка ад выканання дагавора паветранай перавозкі і парадак вяртання грашовых сродкаў, выплачаных за паветраную перавозку. Перавозчыку прадастаўляецца права на фарміраванне рэестра асоб, паветраная перавозка якіх абмежавана. Рашэнне аб уключэнні пасажыра ў гэты рэестр будзе прымацца перавозчыкам у выпадку ўчынення пасажырам правапарушэнняў на борце паветранага судна.