Падпісаны Закон "Аб страхавой дзейнасці"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб страхавой дзейнасці".

    Дакументам, у прыватнасці, уводзіцца новы від страхавання, рэглументуецца парадак яго правядзення. Дзяржаўным арганізацыям даецца магчымасць заключаць дагаворы добраахвотнага страхавання з недзяржаўнымі страхоўшчыкамі.

    Законам таксама прадугледжаны абмежаванні, накіраваныя на зніжэнне рызык магчымых злоўжыванняў выкарыстання страхавання жыцця, у тым ліку страхаванне дадатковай пенсіі, як спосабу абыходу дзеючых абмежаванняў па памерах выплат асобнымі работнікамі і мінімізацыі адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

    У той жа час здымаюцца абмежаванні для дзяржаўных страхавых арганізацый па размяшчэнні сродкаў страхавых рэзерваў і ўласных сродкаў у недзяржаўных банках. Пры гэтым за Урадам замацоўваюцца паўнамоцтвы па ўстанаўленні лімітаў і парадку такога размяшчэння.