Перагаворы з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам

    Беларусь і Зімбабвэ дасягнулі пэўных вынікаў, і цяпер галоўнае - не спыняцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 снежня на перагаворах з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам у Дубаі на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату.

    "Нам удалося сур'ёзна перагаварыць напярэдадні гэтага мерапрыемства і абмеркаваць галоўныя пытанні. Але я яшчэ раз хачу павіншаваць Вас з гэтай пераканаўчай перамогай (у канцы жніўня Эмерсан Мнангагва выйграў на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ. - Заўвага) і сказаць, што мы Вас чакаем у Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Гаворачы пра двухбаковыя адносіны, Прэзідэнт падкрэсліў, што самае галоўнае цяпер для Беларусі і Зімбабвэ - не спыняцца. "Так, мы маем пэўныя вынікі нашага супрацоўніцтва, як Вы ўжо гаварылі, але ў нас яшчэ шмат работы ў вашай краіне. Мы гатовы рэалізаваць той план, які мы намецілі ў час майго візіту ў Зімбабвэ", - заявіў беларускі лідар.

    Прэзідэнт Беларусі адзначыў таксама поспехі Зімбабвэ ў развіцці АПК. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы супрацоўніцтву з Беларуссю, пастаўкам сучаснай сельгастэхнікі. "І збожжа вы пачалі экспартаваць, і гэтак далей", - падкрэсліў ён.
     
    "Калі лепш прыехаць: зімой ці летам?" - сказаў Эмерсан Мнангагва.
     
    "Вядома, зімой!" - адказаў Аляксандр Лукашэнка.
     
    "Зіма для мяне крыху цяжкая... - прызнаўся Прэзідэнт Зімбабвэ. - Падумаю, у які час прыехаць. Але мой дарагі сябар, Прэзідэнт Беларусі, можа прыязджаць у Зімбабвэ са студзеня па снежань!"
     
    "Дамовіліся!" - падагульніў беларускі лідар.