Перагаворы з Прэзідэнтам Саюза Каморскіх астравоў, Старшынёй Афрыканскага саюза Азалі Асумані
- 6
Беларусь вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Афрыканскім саюзам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 снежня на перагаворах з Прэзідэнтам Саюза Каморскіх астравоў, Старшынёй Афрыканскага саюза Азалі Асумані на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату.
"Я дзякую Вам за гэту сустрэчу. Так лёс распарадзіўся, што нам давялося "атакаваць" саміт разам - адзін за другім. Вы ведаеце (я накіраваў Вам адпаведнае пісьмо): мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Афрыканскім саюзам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь даўно супрацоўнічае з краінамі Паўночнай Афрыкі, напрыклад, з Егіптам. Развіваюцца адносіны з паўднёвымі дзяржавамі, у тым ліку з Зімбабвэ. Выбудоўваецца ўзаемадзеянне з Экватарыяльнай Гвінеяй.
"Мы былі б вельмі рады, калі б Вы садзейнічалі такому руху высокатэхналагічнай Беларусі ў Афрыканскі кантынент, - сказаў беларускі лідар. - Калі гэта не супярэчыць Вашай палітыцы, я прасіў бы Вашай падтрымкі".