Падпісаны Указ, накіраваны на хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва жылых дамоў ТАА "Жылбудкамплект"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая падпісаў Указ № 207, накіраваны на хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва жылых дамоў ТАА "Жылбудкамплект".
Дакумент карэкціруе Указ № 347 "Аб завяршэнні будаўніцтва жылых дамоў" ад 15 верасня 2021 года. Ім прадугледжаны шэраг змяненняў, накіраваных на хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў неплацежаздольнага забудоўшчыка ТАА "Жылбудкамплект" на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса ў Мінску.
У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх удзельнікаў будаўніцтва дольшчыкам, якія мелі з ТАА "Жылбудкамплект" дагаворы на ўзвядзенне аб'ектаў долевага будаўніцтва, Указам прадастаўляюцца такія ж правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый.