Падпісаны Указ аб памілаванні 37 асуджаных

    Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Гэта чарговы жэст гуманізму з боку дзяржавы ў адносінах да тых, хто зрабіў памылку ў жыцці.

    Дакумент падпісаны 16 верасня.

    Сярод памілаваных - шэсць жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.

    Усе яны раскаяліся і прасілі даць ім магчымасць вярнуцца на свабоду, весці законапаслухмяны лад жыцця.

    Хадайніцтвы асуджаных дадаткова вывучаліся камісіяй, якую ўзначальвае Генеральны пракурор Андрэй Швед.