Афіцыйны візіт у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку

  • 9
  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку. Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі.

Ля трапа Прэзідэнта сустрэў Старшыня Савета нацыі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Насеры Азуз.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з акцэнтам на паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных двухбаковых праектаў. Плануецца абмеркаваць перспектывы паставак тэхнікі і кааперацыі, узаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, медыцыне, адукацыі і гуманітарнай сферы ў цэлым.

Візіту Кіраўніка дзяржавы папярэднічала шырокая дзелавая праграма - у Алжыры адбыўся сумесны бізнес-форум, прайшлі перагаворы на ўзроўні міністраў, кіраўніцтва прадпрыемстваў і кампаній.

Па выніках перагавораў лідараў краін і візіту ў цэлым будуць заключаны двухбаковыя дакументы па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.