Рабочы візіт у Аман
- 1
- 0:33
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада прыбыў з рабочым візітам у Аман.
Запланаваны перагаворы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.
Узаемадзеянне дзвюх краін апошнім часам значна актывізавалася, у тым ліку дзякуючы праведзену раней абмену візітамі. Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія былі вызначаны ў ходзе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскат у 2024 годзе, атрымалі развіццё і ляглі ў аснову паўнацэннай Дарожнай карты, падпісанай у Мінску ў час візіту Султана Амана ў кастрычніку 2025 года.
Маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аман дасць магчымасць прадметна абмеркаваць практычныя крокі ў развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах.


