Міністр эканомікі Беларусі і шэраг кіруючых работнікаў эканамічнага блока ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

    Міністр эканомікі Беларусі і шэраг кіруючых работнікаў эканамічнага блока ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Адпаведны Указ № 311 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі медаля ўдастоены Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, першы намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Раман Бродаў, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі сацыяльнай сферы - начальнік аддзела ўзроўню жыцця насельніцтва Міністэрства эканомікі Святлана Лазука, начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Сяргей Суравец.

    Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі яна аб'яўлена начальніку галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Таццяне Андрэевай, першаму намесніку дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Людміле Баравік і намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання - начальніку ўпраўлення прагнозаў і праграм Міністэрства эканомікі Алене Касцюковіч.