Аб узнагароджанні

Указ № 311 ад 17 жніўня 2021 г.

Міністр эканомікі Беларусі і шэраг кіруючых работнікаў эканамічнага блока ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Адпаведны Указ № 311 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі медаля ўдастоены Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, першы намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Раман Бродаў, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі сацыяльнай сферы - начальнік аддзела ўзроўню жыцця насельніцтва Міністэрства эканомікі Святлана Лазука, начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Сяргей Суравец.