Мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26-27 ліпеня 1994 года прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці.
Вечарам 26 ліпеня ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, дзе Кіраўнік дзяржавы выступіў з дакладам. Потым адбыўся святочны канцэрт майстроў мастацтваў. На наступны дзень на плошчы Перамогі ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ў гонар свята. Да манумента ля Вечнага агню былі ўскладзены вянкі.